Залатая Сотня
Цішыня перад бурай
За мурамі НКУС.
Рыхтуе зброю чырвоны центурый
Бо днесь на Галгофе Паэт Беларус!
Жоўтыя лямпачка
Як месяц ў начы
Апошняе ночанька ў жыцці
Вось вось забрэнчаць ключы
І зойдзе смерць ў фуражцы
І скажыць нам трэба ісці. . .
Па сутарэннях каземата
Шоў жывы ланцуг
На кожным чалавеку прыкмета
На ілбе зялёны круг.
І куляй ілжывай Феміды
Свет розуму Нацыі
Будзе трусліва забіты
Бальшавіцкай акупацыяй!
Ў вечар а 20-ай гадзіны
Барбар праліў Парнаса іхор
Знішчаў плеяду Радзімы
Чырвоны тэрор!
Гары вечна свяча ПАРНАСА
Вакол калючага дроту
Беларуская паэзія нязгасна
Сама ЛІРА васпявае САНЕТУ загінуламу Паэту...
Залатая Сотня
Ты жывеш і па сёння
Із веку века
Ты куеш із нас Чалавека!
03/ 09/2020
Юрка Мароз
PS:. Смяротны вырак чырвонай Феміды
Навесіу ганебны ярлык
Нашым героям Айчыны
Сам бог ім застаўся даўжнік!
За беспраўя бальшавіцкіх ўладык!
Залатая Сотня