Прысвячаецца Яўгену Васьковічу
Жыве Беларусь – гэта кліч нашых продкаў!
Жыве Беларусь – гэта голас вякоў!
Жыве Беларусь – вымаўляць так салодка!
Жыве Беларусь – паўтараю ізноў!
Касьцеша*, Яліта* і герб наш Пагоня,
Збірайцеся разам пад сцягам адным!
На бітву нясуць нас гарачыя коні –
Мы чорных чужынцаў развеем у дым!..
Касцюшка, Кастусь! Я пад вашы харугвы
Паўстану, як той старадаўні жаўнер.
Меч праўды – ў рукі, меч волі – ў рукі!
Што будзе, то будзе – вось тут і цяпер!
У думках малюся і Крыж уздымаю:
Няхай беражэ Бог Айчыну заўжды –
Каб цемра не засціла роднага краю,
Каб тут не спяваліся песьні бяды,
Каб ворагі-ка?ты ніколі, ніколі
Не здолелі трапіць на землі твае!
Пад зоркаю праўды,
пад зоркаю волі,
Жыве Беларусь!
Назаўседы – жыве!