Зноў лятаюць павуцінкі -
Павучкі плывуць у турнэ.
Па залацістай карцінке
Хвосьцік "лясіцы" мяце.
Лісьцікі з тварам сонца
Засцілаюць сцежку маю.
Ясень гарыць шчаніста -
Восень яго заве.
Танцам полькі тут беларускай
Вецер кружыць у гаі.
Праменні цалуюць цеплым
Сьмехам яскравай пары.
Зіма - беласнежная пані
Па трошкі, зусім па чуць-чуць
Праз птушак шле прывятанне,
Што з песьняй у вырай лятуць.
Прамінае яшчэ адзін годзік
Маей тутэйшай "хадзьбы".
Я ўпэўнены - поўны слоўнік
Фарб працягнула мне Ты*.
* Маці Божья.