Я не з той нагі сёння ўстаў,
А пасля не ў тое горла выпіў кавы,
Хто ж мне ў гэтым будзе вінаваты?
Ну, вядома, агентура КДБ!
Тая агентура цяпер усюды,
У яе ёсць пашпарт прыкрыцця,
Укаранілася ва ўсе штабы!
Ад яе няма ўжо жыцця.
Агентура размаўляе па-расейску,
Бо ў нас жа гэта маветон,
Білінгвізм? Такога мы не чулі,
Бо ў нас ёсць свой моўны закон.
Агентура выступае супраць санкцый,
Заклікае сесці за стол перамоў,
Мы не будзем слухаць гэтых кэдэбістаў –
лепей самі наламаем дроў.
Агентура піліць нашы гранты,
А нас вінаваціць у крадзежах,
Прыйдзе час – і прадамо гадзінннік,
Што за 9 тысяч не ў рублях.
Я даслаў дзікпік? То агентура!
Пагражаў дзяўчыне? То падман!
Ну і пранцаватыя сексоты:
Развялі паўсюды балаган!
Мы штодзённа ходзім сцежкаю паклёпаў,
Адбіваючы нападкі праўдарубаў.
Як жа добра, што на свеце ёсць
Столькі агентуры КДБ!