Ад родных ніў, ад роднай хаты
Мы беларусы,
Бы вар’яты,
Ідзем па свеце Богам кляты.
Няма спакою ў родным краю –
Тут усё пануюць гвалт і жах.
Пакуль наш кут той боль трывае,
Мы шчасце бачым толькі ў снах.
Вось Гедымінава сталіца
Прымае зноў сваіх сыноў.
А наша родная зямліца
Усё не забудзецца на кроў.
Варшава-матка, Кіеў-бацька –
Усе адчыняюць дзверы нам.
І толькі ў роднай Беларусі
Няма прытулку ваярам.
І не, яны не баязліўцы,
Хоць краты іх не прынялі.
Свой белы сцяг з літвінскай кроўю
Яны таксама збераглі.
І гэты сцяг закрые цемру
І заквітнее зноў наш край.
Яны павернуцца дадому –
У свой родны беларускі рай.