Птушкі яго радасна вітаюць,
Ён заўжды ў птушыным царстве свой.
І зязюля, грэшніца святая,
Для яго не можа быць скупой.
І калі каханую аднойчы,
Быццам птушку, ён акальцаваў,
Бусел і дачушку, і сыночка
Ў хуткім часе ім падараваў.
Сцюжнаю парою не пустуе
У яго кармушка пад акном.
Добрым Айбалітам пашкадуе,
У бядзе не кіне птушку ён.
І, як арнітолаг, хто ж так шчыра,
Нібы ўдаль праводзіць сваякоў,
Птушкам, адлятаючым у вырай,
Доўга так махае ўслед рукой?
Ў родным краі ён, дзіця прыроды,
Лепшай долі ў Бога не прасіў.
Вось каму найболей даспадобы
Прозвішча птушынае насіць.
Хоць, бывае, здарыцца парою
І ў яго жыцці віхурны ўзвіў,
Працаю акрылены сваёю,
Пэўна, птушку шчасця ён злавіў.
Каб і мы ў любві жылі шчасліва,
Ён, як птушкам, зычыць нам дабра.
Ад яго прыемна асабліва
Нам пачуць: “Ні пуху, ні пяра!”*
*У старажытных міфах і рэлігіях птушка лічылася адвечным сімвалам свабоды, годнасці, духоўнага ўзвышэння чалавека.