1.
Сплывае сум-туга з вачэй,
Дзяцінства бачыцца ярчэй,
Як гляну: з мілай Беларусі
Рака праз Даўгаўпілс цячэ.
Мяне хвалюючы, праз годы
І праз стагоддзі коціць воды,
Ў якія родны лес глядзіцца
І Віцебск з Полацкам заўсёды…
2.
Знайсці прычал свой
лёс Бог даў мне, –
Якая ў тым мая віна? –
У той краіне, дзе – Даўгава,
Не ў той краіне, дзе Дзвіна.
Бягуць мае сыночкі жвава
І галасочкі іх звіняць
У той краіне, дзе – Даўгава,
І так не часта, дзе – Дзвіна…
…Каб толькі даў Бог чуць
як слава
Грыміць маёва, –
Не вайна,
У той краіне, дзе – Даўгава,
І ў той краіне, дзе – Дзвіна…