Як ручаі складаюць рэку,
Мы складаем Беларусь.
Вось чаму народам нашым
Я так моцна ганарусь.
Мы - адзіны, самабытны,
Непаўторнейшы народ,
Што працаваў на злотай ніве
І дзень і ноч. За годам год.
Па кропельцы мы ўсе збіралі
Дыяменты нашых слоў.
І захаваем назаўсёды
Іх для ўнукаў і сыноў.
Мы - адзіныя ў свеце.
Беларусь толькі адна.
Слаўся жа народ вялікі!
Слаўся ж наша старана!