Люблю я водар злотай нівы,
Пахі лесу, цёмных вод.
Як народ працалюбівы
На святы водзіць карагод.
Люблю я снег, люблю спякоту
I звонкі голас ручая.
I нават ціxyю журботу
Там, на камні ля Гая.
Люблю я смех людзей вясковых.
Той заразны, просты, смех.
Люблю гучанне роднай мовы,
Як гаворыць чалавек.
Адным словам, я люблю
Зямлю родную сваю.