Да скону табе шчыра сэрцам
адданы,
азёрны мой край, край пявучых
бароў,
з тваімі карэнні мае знітаваны,
крывіцкая ў жылах струменіцца
кроў.
Зямля мая любая, радасць
нязгасная,
паспелыя нівы і кволая рунь,
аднойчы ў жыцці толькі стану
няшчасным,
калі на цябе не змагу больш
зірнуць.
Не сонцам паўднёвым і
зваблівым морам,
а водарам хвойным заўсёды
лячуся.
Мне жыць без Радзімы –
вялікае гора,
а шчасце вялікае – жыць
ў Беларусі.