Абдымаюць ногі босы
Беларускія дзівосы ―
Мхі і травы, росы, воды
Беларускае прыроды.
Берагуць лясныя фарбы
Журавінавыя скарбы.
У маім азёрным краі
Пабываць усім я раю!
Каб адчуць яго лагоду,
Паглыбляйцеся ў прыроду.
Тут рака гаворыць з намі,
Спяць лугі пад туманамі.
Белым днём тут соўкам спіцца.
Праўда, ёсьць чаму дзівіцца!
Тут русалкі чарадою
Часта ходзяць над вадою.
Раннім ранкам, на світаньні
Жабы ходзяць на спатканні.
Паўз палі, лугі, прасёлкі
Перакінуты вясёлкі.
Роўненька пакладзены
Ў соснах перакладзіны.
Дзе ў палях жыта паснулі
Ўлетку бегаюць касулі.
На сцяжынках між хмызоў
Ты сустрэнеш шмат зайцоў.
Лес лістовы, не сасонны
Ўпадабалі парасоны.
Ладзяць танцы, каруселкі,
Малюпасенькія елкі.