Чытаю тапаніміку — Свой край чытаю родны. Зноў бачу кроў на быльніку I чую плач гаротны. Зноў бачу клін нявораны I стрэлы над саборамі. А ворагі, як вораны, А ворагі, як вораны!.. Зноў чую: зброя лязгае — To прашчур мой бароніцца, Каб нам імя славянскае He каркаць па-варонняму!