Народнаму майстру Тарасюку Мікалаю Васільевічу
Створана пасля прагляду аднайменнага фільма
Пайшло сонца на ўсход,
Слухай казку пра народ.
Ён калісьці быў разумным,
Дамавітым і не сумным.
Зямлю конікам араў,
А ўвечары – спяваў.
Былі ж я го дзеткі,
Як рамонка кветкі.
Што здарылася затым -
Лёсам цяжкім горкі дым.
Грак жалобна закрычаў
І народ драўляным стаў.
Стаў народ драўляным
Быццам замаўляным.
Робіць – зранку да начы,
П’е гарэлку і маўчыць.
Без цяпла і без сумлення
Добра ставіць на калені.
Маўчаць людзі з дрэва,
А каму што трэба?
Дзе знайсці замову,
Каб чароўным словам
Ці якім указам
Ператварыць усё разам.
Але трымаюць моцна
Ніткай шэрай кросны.
Можа зноў для пана
Ты, народ драўляны.
14.11.2013, Сяргей Брандт