Спачатку было слова
У цемры без агню.
Нахмурыўшыся знова,
Бог слухаў цiшыню.
Не чутны адгалоскi
I добрым не мiргне.
Стагоддзямi на кроснах
Час птушкай прамiне.
Хто голас твой пачуе
I сэрца адчынiць -
„Хвала” i „Аллiлуйя”,
Так слову тваймужыць.
Ды мова не патрэбна,
Зямлёю правiць змрок.
Як не патрэбны Вера,
Пачуццi, памяць, зрок...
Сяргей Брандт, 05.09.2013