Многа дзіваў сьвет наш мае:
Ды не лыне іх душа!
Душа другасьці не знае,
Яна прагне, што сьпярша…
Яна месьціва такое;
З-пад маланак ды грымот,
Просіць поля ільнянога,
Ды гарлачыка з балот…
Яна, у першасьці адзінай,
Верай упартай, неўабдым,
Прытулілась да Радзімы,
Наймілейшай усіх радзім…
24.10.15.