Гарлінка.
Шызы голуб, галубе, гарлінка мая,
Нада мною, каго ты клікаеш?
Мабыць тых, каго з нашага роду няма,
Мабыць, бацьку і маці з туманаў.
Мабыць, братоў і сёсьцер спагады завеш,
Маё сэрца жальбой заліваеш?...
Што ж, мой голуб, жыцьцё наша гэткая рэч,
У ім долі сваёй не спазнаеш.
Не спазнаеш зачым пупавіну адсёк
Ад Маці адзінай Айчыны,
Ад роднай зямелькі адзінай сваёй,
Ад рода сямейкі адзінай…
Шызы голуб, галубе, гарлінка мая,
Над Айчынай, ужо, кнігаўкі плачуць,
Над Айчынай, дзе пожні, дзе лускі ральля,
Над спрадвечным жыцьцём гэтым нашым.
-05.03.17.