ГОМАН
Разняволенасць, лёгкі ветрыка шум,
Пах квяцістага, цёплага лета.
У паветры разтомленым калыхаецца сум
Між ружова-чырвоных непадробных кветак.
Ветрык хваляй нясе над травой летні зной
Дзіўным шэптам калыша настрой засмучоны ...
На прыгрэтых палях, над прывабнай ракой
Зазывае здалёк родных конікаў гоман.