ШАНС
Адказу не даеш чаму
Маё упартае другое я?
Лічы, амаль дваццатую зіму
Не можам з месца зрушыцца ніяк.
Я стукаюся ў дзверы да сябе,
Каб доўжыць гутарку пра мову і пра сэнс,
Знявераны, пытаюся ў мальбе,
Ці маем шанс на шчасце, хоць працэнт?
Ці варта тое, што цяпер раблю,
Без водгукаў, падтрымкі і спагад?
Сябе не абмінуць, бо так люблю
Пах бэзу і язьміну, родны сад.