Горад-карабель
Песня
2023 год супадае з 700-гадовым юбілеем горада Ліды.
Рыхтуешся свой восьмы век
ты, Ліда, сустракаць,
у новы юбілей плывеш.
Гадоў цячэ рака.
Плыві, мой горад-карабель,
без меляў, без штармоў,
квітней, будуйся, харашэй!
Хай будзе больш дамоў!
Прыпеў
Плыві, ідзі ў год-юбілей
з паднятай галавой!
Няма мне горада мілей,
чым мілы горад свой!
Рыхтуешся 700 гадоў
ты, Ліда, адзначаць,
упэўненай ідзеш хадой
дарогай з назвай “час”.
Упэўнена ты, горад, кроч
без розных перашкод!
Спачынак хай прыносіць ноч
і плён – дзень-пераход!
Прыпеў