Лясгасаўскі пчальнік
Напісана пад уражаннем ад наведвання пчальніка Лідскага лясгаса ў парку “Гарні”
Мядовага рух паху
з Гарнёў дасюль не знік:
ёсць у тутэйшым парку
лясгасаўскі пчальнік.
Вуллі лес абкружае –
вятрыска не прадзьме,
спакой не парушае
лятучы ветрык-змей.
Хоць доступу не мае
сюды звяно вятроў,
свабодна пранікае
да пчальніка святло.
Выводзяць пчаласем’і
і матак пчаляры.
Дасведчанасць расце іх.
Яны для пчол сябры.
У зборы мёду пчолка
высокі вынік дасць –
паласуюцца жонка,
і муж, і сын іх Стась.
Тут пераносіць добра
пчоласям’я зіму,
яе ў марозік доля
не горкая, без мук.
Увесь раён пачуе
гандлёвы дзяржматор:
“Лясгас рэалізуе
насельніцтву мядок!”
У кукурузных палачках –
лясгасаўскі мядок,
і “Хрумсцік” Машка, Пашка
ядуць за пару шчок.
Здаецца воск у вёску –
аж у сталічны край.
З лясгасаўскага воску
вашчыну вырабляй!
Бы дзетак, пчолак няньчым,
мядок збіраем мы.
Лясгасам Лідскім нашым
здаецца воск пад Мінск.