Замешаны родныя гукі густа,
Крыштальнай расою зіхцяць, звіняць.
Гудуць над Белай Руссю гуслі,
I песні-лебедзі ляцяць...
«Запражыце коніка мне найлепшага,
Запражыце мне сіўца-варанца.
Сяду я, паеду да свайго дварца.
Еду я лесам — лес мой не шуміць,
Еду я полем — поле не звініць,
Еду я мостам — мост мой не гручыць».
Пакуль будуць гуслі звінець
На Нёмне сінім, на чыстай Дзвіне, —
Руні нашай вясной зелянець,
Дочкам нашым жаніхоў мець,
Хлебу духмянаму быць на стале,
Роднаму слову з намі сталець.