КОНІ
Праз луг за вёскаю зялёны
Галопам рушаць цішыню-
Бягуць няцугляныя коні,
Каб небасхілу дасягнуць.
А ён усе чамусьці далей,
Ды коням гэтае няўцям:
Іх вабяць сонечныя далі,
Што расхінаюцца вачам.
Б’юць капытом траву жывую,
Іржуць,падняўшы галаву.
Яны штодня вось так вандруюць,-
Сваёй няволі путы рвуць.
Ніяк жа коням не уцяміць,
Што гарызонт-гэта падман,
Што за расхрыстаным прасцягам
Такіх лугоў,як тут,няма