КРАЙ ЛЮБІМЫ МОЙ
Раніца ружовіцца садам маладым,
Мые вочкі сонныя сонейка над ім.
Туманы бакі свае грэюць над ракой…
Гэта прачынаецца край любімы мой.
Бэзава-рамонкавы дожджык прашуміць,
Расцвіце вясёлкаю неба ўвышыні.
Дзень гулліва бавіцца з матухнай-вясной.
Працай мірнай славіцца край любімы мой.
Запаліў каштан свае свечкі-ліхтары.
Знічка срэбнай кропелькай ярка дагарыць.
Плюшчы свае вочанькі, ціха засынай…
Добрай табе ночанькі, мой любімы край!
* * *