Яшчэ сплываюць промні на далоні
Агніста-апякаючым дыханнем.
Яшчэ не паскупіўся жнівень сёння
Насеннем росным улагодзіць ранне.
Яшчэ напоіць ноч гарачай кавай,
Лісліва пабуркуе вецер сонны,
Мядовай кропляй летні час сцякае,
Ды ўжо кружляе побач восень-донна…
…Мой Жнівень зазбіраецца дадому.
Амаль паўсотні год мы з ім знаёмы!