Са зборніка “Косаўскі зшытак”.
***
Ночка ліпеньская, святая…
Цішыня – мАе смак і водар…
Вечарэе, дзень засынае,
і пакрактвае, з асалодай…
Ноч ўладкоўваецца, як жанчына –
разлягшыся на ўсю прастору.
і не хоча ніякай прычыны –
каб са мною гутОрыць…
Я ліхтар над сталом падвесіў.
Кубак кавы паставіў побач…
Хутка выйдзе мой сябра-Месяц –
як ліхтар над Зямлёй апоўнач…
Як сарэбраныя манеты –
накідАе ноч зорак ўроссып…
І сяжу я, сярод Сусьвета –
каля яблыні, ў любым Косаве…
*+*
9 сакавіка 2015 г.