Сёння  смутак  са  мною, ў  куточку…
Ноч  прыйшла…
Смутак  сціпла  вітаецца.
І  сяжу  я, на  лоджыі, з  Ноччу.
Верш  пішу…
ЗаглядАе  Ноч, і  цікавіцца:
– І  чаго  табе  спаць  ня  хочацца ?
– Акунуўся  бы, ў   царства  соннае…
– Я  зганю  ад  цябе  Бяссоніцу –
будзеш  спаць  ты,
мной  зацалованы…
  – Што  дае  табе  гэта  дзівацтва –
вершаваныя  крэмзаць  пісУлі ?
– І  навошта  табе  нервавацца,
за  Краіну – ў  якой  ўсе  паснулі…
Ноч…
На  світанні – ты  ціха  згінеш…
Будзе  дзень – папраснуцца  людзі.
То – людзЯм…
А  ў  Краіне, няспынна –
Ноч і Цемра, Святла  Ёй – ня  будзе…
Я – кахаю  сваю  Радзіму…
Я   пішу, каб  людзі  пазнАлі –
што  ў  Краіне  Цемра  ня  згіне,
не  прагоняць  калі  яе  самі…
Можа  ціха  пішу, можа  мала…
Кожны  Вершык – быццам  ліхтарык,
высвятляе – дзе  Праўда, дзе  Змана…
Кожны  Верш – да  людзей,
з  пажаданнем –
каб  збыліся  іх  Вольныя  Мары…
*+*
24  сакавіка  2015 г.    уначы…