"Люблю свой край"
Люблю свой край,сваю старонку
І лес і поле і лугі
І рэчку ціхую,дзе звонка
Спяваюць у лозах салаўі
Дзе хвалі мірна ліжуць бераг
Звініць крынічка пад вярбой
Дзе човен штурхае наперад
Рака ласкаваю рукой
Тут разліваюцца туманы
Па росных травах след бяжыць
Тут з павуцін дыван сатканы
На кусьцік кінуты ляжыць
Стракочуць конікі і скачуць
У мяккай,шоўкавай траве
А прыглядзішся і ўбачыш
Гарэзаў-плотак у вадзе
Тут думак светлых рой ляціць
На сэрцы легкасьць і спакой
І не магчыма не любіць
Вось гэты край усей душой.