"Забытая дарога"
Дарога ў лесе,што забыта
Як след жыцьця ў нашы дні
Ігліцай мяккаю прыкрыты
Растуць пад ею карані
Уніз спускаешся з прыгорку
Ледзь бачна след ад каляі
Паміж сабой вядзе гаворку
Шапоча лісьце на гальлі
Абапал дрэвы-веліканы
Палянка,жоўценькі пясок
Пянькі сасновыя як раны
Цвіце ліловы верасок
Далей,нізінка-балаціна
Жаўцее купкай асака
Чарот,хмызняк,расьце маліна
Між ее месцам крапіва
Цячэ прывольна,не спяшае
Уецца стужкай ручаек
Карчы алешыны мінае
Бяжыць у раку за крокам крок
Ручэй пяройдзеш,на ўзвышшы
Чуць шапаціць бярозак гай
Душа пяе ў гэтай цішы..
Люблю цябе,мой родны край.