Я забываў цябе, мая Айчына,
Ў часы дажджоў, часы нямог.
Я не чытаў цябе, Францыск Скарына…
І Багдановічаў “Вянок”.
Мой родны кут, я так цябе цураўся!
Я хворым быў… Цяпер я іншым стаў.
І плачу, бо ніколі не змагаўся
Я супраць супастатаў зграй…
Але і ты, і ты, мая Краіна,
Ці сапраўды ты дбала пра мяне?
Ці ты мяне любіла, свайго сына?
Не. І яшчэ раз не…
Я прабачаў цябе, мая Айчына,
За здраду з ворагам маім…
Цяпер і ты свайго старога сына
Прабач за ўсё… І моўчкі пастаім.