Мая Беларусь
З суседзямі жывеш у згодзе,
Апошнім дзелішся ў час бяды.
Благаслаўляла ты сыноў і дочак
На добры шлях ва ўсе часы.
Дзяліцца хлебам навучыла маці,
Каб у бядзе не быў адзін.
Ніколі родны кут не забываці,
Не забываць ніколі чый ты сын.
Люблю цябе, мой край благаславёны!
Зімой ў белых шатах Белавеж,
А летам у вянку зялёным
Ты на мяжы з Еўропаю ўстаеш.
Тваіх крыніц і рэчак не злічу я.
Ад Нёмана, Дзвіны , Дняпра,
Ад Прыпяці, Гарыні я пачую
Быліны, казкі ад народа-песняра.
Палеткі і сады цвітуць вясною
І сінім морам разальецца лён.
Імя тваё заўжды са мною
Завешся Беларуссю ты здавён.
15 студзеня 2018г