Многа слаўненькіх куточкаў Ёсць у нашым краі, Дзе пад гоман ручаёчкаў, Пад шум дрэў у гаі Рой журботных дум пакінеш; Дзе няма трывогі, Дзе душою адпачынеш, Змучаны з дарогі; Дзе прыемны ветрык млее, Збажыну калыша, Дзе пакоем-згодай вее, Дзе ўсё шчасцем дыша.