Ніколі картаю нябітай
Не звабяць Лондан і Парыж.
Мне дома ўладнаю планідай
Наканавана несці крыж.
Ішоў заўсёды напрасткі,
Ва ўсякі не ўступаў хаўрус,
Бо я няўрымслівы такі,
Бо я па роду – беларус!
І, што вы мне тут не кажыце,
Паміж азёр мая мяжа,
І, покуль ёсць валошкі ў жыце,
Не кіну я свайго крыжа.