Нельга жыць у краіне прыгоннай,
Несьць прыгнёт, як нарок і прысуд,
Нельга коўдрай накрыць мільёны
І народ пасадзіць на ланцуг,
Над ёй нельга стаяць гайдамакам,
Непадуладным за дзеі і чын,
Забаўляючысь уладай, як лялькай,
Ад ранку і да начы…
Шмат чаго не дазволена ўладцу
Ў краіне маленькай і сьветлай,
Дзе без спрэчак, за клопатам, працай,
Жыве народ ціхі і ветлый.
-28.09.20.