Сяду я ля незабудкі.
Яна ціхенька спытае:
— Гэты мілы нам куточак
будзеш помніць, абяцаеш?
— Не забуду, незабудка,
я зялёны лес за полем,
лёгкі ветрык, што ціхутка
павявае на прыволлі.
Не забуду, незабудка,
я блакіт тваіх пялёсткаў,
нібы вочы Беларусі,
як нябёсы над гаёчкам.
Не забуду, незабудка,
патаемны шолах лісця,
азярцо, нібыта люстра
тут пакінутае кімсьці.
I пад вокнамі каліну
я заўсёды помніць буду.
Гэты край я не пакіну,
незабудка,
не забуду!