Тут сонца яркае і зоры,
наўкол, куды ні глянь, — лясы,
квяцістыя лугоў уборы
і сініх рэчак паясы.
Тут над вадою вербы гнуцца,
пяе салоўка ў цішыні,
і песні жаўрука ліюцца
з-пад ранняй неба вышыні.
I гэта ўсё — мая старонка,
мая радзіма Беларусь.
Бярозка мне кіўне галоўкай,
я з ёй, жывой, загавару.
Я падзялюся шчасцем з ёю
і словы шчырыя скажу,
што ганаруся той зямлёю,
дзе нарадзілася й жыву.