Патапаўцы.
Няма, няма тых каляінаў
Якімі бацькі нас нясьлі,
Дзе ад радзін і да радзінаў,
Сьпевы вітальные гулі.
Бывай утульны мой куток,
Што гадаваў мяне, сьцярог,
Бывай мой лес, чыгунка, поле
І золак зь Ліпы над Трубою!
Вядома плыць куды чаўну
І часу рухацца за ім,
Але ж, так здарыцца чаму,
Што час мой зыйдзе за тваім?
Чаму з пажарышч, страляніны
Узбуяла ты ля курганоў?
Мабыць таму, што продкаў сіла
Жывіла кроў нашых бацькоў.
Мабыць таму, што не валялі
Яны на могілках дубоў
І розум продчын не збывалі
Спакваль на бруках гарадоў.
Мабыць таму, што іх з курганаў,
З тых шат трысоценных дубоў,
Заўсёды прашчуры клікалі,
Трымалі моцаю сваёй.
Тваіх я зьведаў краявідаў,
Роўню асвальтавых шляхоў,
Уладаў ,,бацькавых,, паспытаў
І разьвітаньнем занямог;
Бывай утульны мой куток,
Што згадаваў мяне, зьбярог,
Бывай мой лес, чыгунка, поле
І тое…, што навек са мною!
-01.02.16.