Пазова.
Дух хаціны той сьляпечай,
З пахілёнаю шулой,
Дух двара, дзе хлеў асеўшы -
Як павязаны са мной.
Дух драўляный, дух языцкій,
Дух радзіміцкіх лясоў,
Дух мінуўшчыны сунічнай -
Да мяне прытул прывёў.
Прыблукалі, прылуналі
Па-над Полем палавецкім:
Не з татарам балявалі,
А шукалі адноверца.
Дух-Сварожыч, дух-Перуныч,
Дух-Радзіміч - прыбылі,
Каб урэзаць сьвенты руны
На зварот шляхоў маіх.
Бо Айчыну - не спадманеш,
Як дзяўчыну пятачком,
Без яе - чужым ёй станеш,
У Поле - камнем-дзічаком.
-19.03.17.