Хай памножацца смуткі ў тых,
што цякуць да бога чужога...
Псальм 15:4
Пілнаваціся кожны мусіць
Роднага Бога,
Пілнаваціся кожны мусіць
Роднай зямлі.
Не цяплее душа
Ля цяпельца чужога,
Каласіцца туга
На чужой араллі.
Толькі ў роднага Бога
I шчырасць, і ласка.
Родны Бог — родны бацька,
Бог чужы — як айчым.
Дома суха і ў багне,
На чужыне й на ўзгор'і гразка.
Некалькі ў ваднаго
Не бывае айчын.