Пра здзекі, стогны і пагромы пАмятаю.
ПамЯтых квятаў не сарву,
Бо ў рове роў сыноў зямлі задушанай
За дух свабодны ды за родную зямлю.
Гавыла чарна вышэй за сонейка.
У сне самотным стогне любы край.
За маю хаціну, што на ўскрайку роўненькім,
Годны мой народзе, выбачай!
Завіруй неабыякавай сумленнасцю,
Зруш халупу з сумных якароў,
У плынь знясі з завучанай нікчэмнасці,
З роспачы – да светлых берагоў!
Выбі з мяне дух нямой нясмеласці,
Пыл змяці да рання з касаўя.
Разам косы ў росы, і спачне ў вечнасці
Беларусі путаў гавыла!