Каму і што я дакажу,
Сказаўшы: «Я люблю Радзіму»?
Ці сапраўды яе люблю,
Калі кажу зараз праз сілу?
Але імкнуся палюбіць!
І вам я гэтага жадаю.
Бо без Радзімы дрэнна жыць!
Без вас ўсіх, каго я маю.
Радзіма – гэта ўсе МЫ!
Яна складаецца з дзяцінства.
Па-беларуску адкажы!
У мове нашае адзінства.