АД-КУЛЬ
Адкуль дасылаюцца выпрабаванні?
Дзе іх нараджаюць, гадуюць, куюць?
Каму так патрэбна рабіць намаганні,
Каб выканаць справы, якія клянуць?
У чым задаволеннасць і дасягненне-
Глядзець на людзей у час, як церпяць яны?
Якое патрэбна ўжыць пагадненне,
Каб страты ў далейшым паменей былі?
Адказы на гэты пытанні магчымы,
Але не адразу, пагодзь, пачакай.
Навошта табе даюць волю і сілы?
Табе даюць сілы – стрымай і ад-дай!