Ружа вятроў —
Некалючая ружа
Кружыць з вятрамі,
Пагрозліва кружыць,
Кружыць, як помста...
За што, за якое
Белую Русь ты,
He колючы, колеш?!
Як цябе вырваць,
Здрадлівы квеце,
Каб гэткіх руж
He было больш на свеце?!
Ружа вятроў!..
Сонца ў воблаках тужыць:
Горам чарнеюць
Сапраўдныя ружы!..