Сэрца, зямля мая, ніва ўраджайная,
Збожжа палеткі, істужкі дарог,
Неба цвітучае, радасць вянчальная,
Скарбам схаваная ў буйных лясох.
Войнамі спалена, недругам знішчана,
Рукі заломіш, праводзіш «гасцей»
І зноў уздымаешся над папялішчамі –
Й далей загон твой на славу цвіце.
Вечна пакутная, вечна гаротная,
Сцятая – зноў адрастаеш з камля,
Вечна жывучая і несмяротная
Ты, беларуская наша Зямля!