Ураджай шумлівы на палёх,
лугі, і рэкі, і азёры,
і магутнейшы бор ад бору —
ўсё гэта даў нам добры Бог.
Авёс вяцісты, нівы жыта,
пшаніцы звонкае калоссе
і шмат дароў багатых ўвосень
з зямелькі плодна-сакавітай.
І хаты роднае парог,
красу дзяўчатам нашым мілым,
а дзецюкам буйную сілу —
ўсё гэта даў нам добры Бог.
Даў наквець белую садоў,
багацце песняў мілагучных,
а ў сэрцы даў агонь пякучы
кахання да зямлі дзядоў.
І даў загад нам добры Бог:
каб кожны моцнаю рукою
араў загон ды сеяў волю
і Родную Зямлю сцярог.