Ідуць па зямлі святары,
Як мы - толькі з моцнаю воляй,
За веру Хрыста змагары,
Спавітую жалем і болем.
Зрабіўшы высокай сваёй
Малітвай бацькоўскае слова,
Малююць гарачай крывёй
Яны беларускую мову.
Пад крыламі ціхіх анёлаў
Хаваюць адвечныя скарбы.
У сцяга,крыві і касцёла
Агульная пекная фарба.