Ты навучы мяне маліцца
За Беларусь, за мілы край.
Каб мне было дзе прытуліцца
Ляці, мальба, за небакрай.
Каб не ўміралі нашы дзеці
Ад Чорнай Былі,ад віна,
Каб Бог не кінуў, а прыкмеціў;
"Дык вось, - маўляў сабе,-яна..."
Каб асвяціў ён людзям сонцам
Шляхі ў гады і ў вякі.
Я так люблю яе бясконца
І сцежкі ўсе, і бальшакі.