Толькі птушкі могуць так любіць
Неба сінь, вясны прастор бязмежны.
Толькі ім, свабодным і бязгрэшным,
Так салодка і прывольна жыць.
Славіць дзень, зямлю і родны край
I спяваць натхнёна на ўсе грудзі.
Ну, а маладымі паміраць
За Айчыну могуць толькі людзі.