Дакрануся дрыготнымі пальцамі
Да зжаўцелага фотаздымка,
Да вачэй і да шчок з румянцамі,
Што фатограф здымаў узімку.
Да куста, што пад снегам схованы
І да шчырай тваёй усмешкі,
А ты помніш, гулялі ў хованкі,
У вайну, у партызан і ў снежкі?
І паветра ўдыхну марознае,
Што давала нам столькі сілы -
Успаміны мае пра рознае
Зварухнуў ты, куток мой мілы...
© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2015
Свидетельство о публикации №115090908385