Магічным апалам блішчыш ты
Сярод нарачанскай зямлі,
У люстэрка вадзіцы празрыстай
Глядзяцца лясы і палі.
Тут сонца купаецца зранку,
Палошчуцца ў хвалях вятры,
Світанак цалуе заранку,
Натольваюць смагу вяпры.
Цячэ мёдам лекавым водар
Па вуснах чароту і траў
І спіцца з такой асалодай,
Як быццам ніколі не спаў.
Апал - каштоўны камень.
© Copyrіght: Людмила Воронова Супрун, 2016
Свидетельство о публикации №116041004768