На ўскрайку жытнёвага поля
Спыняюся я на хвілінку
І ў рукі бяру трапятліва
Валошку, як неба часцінку.
Дзіўлюся натхнёна і шчыра,
І здасца ў душы нечакана,
Нібыта гляджу я пяшчотна
У вочы дзяўчыны каханай.
Ад шчасця заходзіцца сэрца.
Любоўна к вачам нахілюся,
І рупіць да вуснаў прыпасці
Красуні маёй – Беларусі.